Сілавікі затрымалі віцебскага актывіста Барыса Хамайду

Барыс Хамада, архіўнае фота

У Віцебску затрымалі Барыса Хамайду — старэйшага гарадзкога актывіста і распаўсюдніка друкаванай прадукцыі.

Гэты факт тэлеканалу «Белсат» пацьвердзілі сьведкі здарэньня. Міліцыянты прымусілі мужчыну сабраць імправізаваны газэтны «шапік» пад бел-чырвона-белым парасонам і ісьці за імі. Куды даставілі актывіста, пакуль невядома.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Лічу, што выказваў нацыянальны, беларускі інтарэс». У Віцебску на 1350 рублёў аштрафавалі Барыса Хамайду

Ужо шмат гадоў Барыс Хамайда штодня ў цэнтры гораду распаўсюджвае беларускую літаратуру, газэты і часопісы. За актыўную грамадзянскую пазыцыю яго неаднаразова затрымлівалі, каралі арыштамі і буйнымі штрафамі.