На будоўлі ў Мачулішчах абвалілася люлька, загінуў будаўнік

На месцы трагедыі

Трагедыя здарылася ў раёне чацьвертага паверху.

Днём 11 чэрвеня на будаўнічай пляцоўцы на вуліцы Авіятараў у пасёлку Мачулішчы Менскага раёну абарваліся тросы люлькі на ўзроўні чацвертага паверху.

«У выніку паданьня загінуў 65-гадовы рабочы. Яго 50-гадовы калега атрымаў шматлікія пераломы і дастаўлены ў рэанімацыю», — паведаміў Сьледчы камітэт.

«Асаблівую ўвагу сьледчыя нададуць прычынам і ўмовам, якія прывялі да гібелі і траўмаваньня рабочых. Ход расьсьледаваньня гэтага здарэньня знаходзіцца на асабістым кантролі начальніка УСК па Менскай вобласьці», — запэўнілі ў ведамстве.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На будоўлі станцыі мэтро ў Менску абваліўся грунт, загінуў рабочы