Ізраіль 13 чэрвеня нанёс па ядзерных аб’ектах і вайсковых базах Ірану ўдары, назваўшы іх «прэвэнтыўнымі», а іх мэту — ня даць Ірану стварыць уласную ядзерную зброю. Іран у сваю чаргу паабяцаў удары ў адказ.
Ізраіль вырашыў закрыць усе свае дыпляматычныя прадстаўніцтвы, якія працавалі ў розных краінах сьвету.
«Ізраільскія місіі па ўсім сьвеце будуць зачыненыя, а консульскія паслугі не будуць надавацца», — заяўлена на сайце Міністэрства замежных справаў Ізраілю.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ізраіль атакаваў ядзерныя аб’екты і ракетныя базы Ірану. Загінулі генэралы і навукоўцы, зьвязаныя з праграмай узбагачэньня ўрануПасьля ўдараў Іран скасаваў шосты раўнд ядзерных перамоваў з ЗША ў Маскаце (Аман), які меў адбыцца 15 чэрвеня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Трамп адрэагаваў на ўдары Ізраілю па Іране: можа быць яшчэ горш, калі ня будзе ўгоды аб ядзернай зброі