Урад Беларусі скасаваў амаль 2,5 тысячы пастаноў, што ўхвальваліся ад 1928 году

Дом ураду. Менск, архіўнае фота

Сярод скасаваных пастаноў таксама рашэньні, што ўхвальваліся ў 1950-1991 гады, а таксама ўжо ў незалежнай Беларусі, пачынаючы з 1991 году і заканчваючы 2024-ым.

У Беларусі з 1 студзеня 2026 году страцяць юрыдычную моц 2 473 пастаноў, якія ў розныя часы ўхвальваў аналягічны цяперашняму ўраду орган, пачынаючы з Савета народных камісараў Беларускай ССР.

Як адзначаецца ў апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале пастанове, найстарэйшыя сярод такіх пастаноў — рашэньні, ухваленыя ў 1928 годзе («Аб арганізацыі Інстытуту беларускай культуры ў Беларускую акадэмію навук»), у 1939 («Аб арганізацыі музэя ў Магілёве, у доме, дзе жыў і працаваў т. Арджанікідзэ ў 1919 годзе»), у 1944 («Аб арганізацыі Беларускага моладзевага тэатра»), і ў 1945 («Аб адкрыцьці пэдагагічных вучэльняў у Калінкавічах Палескай вобласьці, Ганцавічы Пінскай вобласьці і Пружанах Берасьцейскай вобласьці», а таксама «Аб адкрыцьці тэхнікуму фізычнай культуры ў Гомлі».

Сярод скасаваных пастаноў таксама рашэньні, што ўхвальваліся ў 1950-1991 гады, а таксама ўжо ў незалежнай Беларусі, пачынаючы з 1991 году і заканчваючы 2024-ым.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Рэанімаваць, адрадзіць, прывесьці ў парадак». Як Лукашэнка 30 год разьвівае рэгіёны