Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рассельгаснагляд арыштаваў фуру, якая везла зь Беларусі партыю рыбы сямейства ласасёвых


Ілюстрацыйнае фота.
Ілюстрацыйнае фота.

Пра выяўленьне «рыбы ласасёвых парод невядомага паходжаньня», якую транспартавалі зь Беларусі, паведаміла прэсавая служба ўправы Фэдэральнай службы Расеі па вэтэрынарным і фітасанітарным наглядзе (Рассельгаснагляд) па Бранскай, Смаленскай і Калускай абласьцях.

Груз быў знойдзены 12 чэрвеня падчас надгляду грузавіка ў пункце пропуску Красная Горка (зь беларускага боку — Краснае) на трасе М1 у Смаленскай вобласьці РФ. Згодна з вэтэрынарным сьведчаньнем, накладной, а таксама сэртыфікатам якасьці і бясьпекі харчовай сыравіны і харчовых прадуктаў, у машыне павінна было знаходзіцца 20 тон замарожанага мяса і субпрадуктаў птушкі, вырабленых Гомельскай птушкафабрыкай.

Аўтамабіль з прадукцыяй арыштаваны, а «вінаватая асоба будзе прыцягнутая да адказнасьці». Пасьля праверкі нелегальна ўвезены груз, як сьцьвярджаецца, «трапіць пад зьнішчэньне як прадукцыя невядомага паходжаньня».

«Да высьвятленьня ўсіх абставін будуць прыпыненыя пастаўкі ў Расею мясапрадукцыі з Гомельскай птушкафабрыкі», — гаворыцца ў паведамленьні.

  • 31 траўня Рассельгаснагляд не прапусьціў у РФ тры партыі беларускай малочнай прадукцыі агульнай вагой 3,9 т. Заяўлялася, што масла і стэрылізаванае малако везьлі без «суправаджальных дакумэнтаў, якія пацьвярджаюць бясьпеку і паходжаньне тавараў».
  • 20 траўня паведамлялася, што супрацоўнікі ўправы Рассельгаснагляду па Бранскай, Смаленскай і Калускай абласьцях прадухілілі нелегальныя пастаўкі ў Расею мясных і малочных прадуктаў зь Беларусі.
  • Паводле інфармацыі ведамства, ад пачатку году ў Беларусь вернута больш за 10 т рознай жывёлагадоўчай прадукцыі.
  • 6 траўня паведамлялася пра затрыманьне ў Пскоўскай вобласьці 1,8 т гатовай мясной прадукцыі — сардэлек з цяляцінай, якія зь Беларусі ў РФ перавозілі з парушэньнем вэтэрынарна-санітарных правілаў.
  • 21 красавіка ў гэтым жа рэгіёне спынілі фуру, якая ехала зь Беларусі, у якой знаходзілася больш за 20 тон аўстралійскай сэрыяёлы (разам зь некаторымі іншымі відамі рыбы вядомая пад зборнай назвай «масьляная рыба»), вырабленай прадпрыемствам з Новай Зэляндыі.
  • 20 сакавіка паведамлялася, што віцебскія мытнікі спынілі спробу вывазу ў РФ 13 т ахалоджанага ласося коштам амаль 900 тыс. рублёў. Згодна з дакумэнтамі, у грузавіку меліся быць ванільныя сушкі.
  • 6 сакавіка Дзяржаўны мытны камітэт паведамляў пра спробу вывазу зь Беларусі ў РФ буйной партыі ахалоджанага ласося. Парушэньне патрабаваньняў транспартаваньня рыбнай прадукцыі было зафіксавана гомельскімі мытнікамі «пры правядзеньні адмысловых мерапрыемстваў паблізу беларуска-расейскага ўчастка мяжы».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG