За красавік-чэрвень Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю (МАРГ) сумесна з аблвыканкамамі правяло маніторынг звыш 90 аб’ектаў лазьневых комплексаў, лазьняў і саунаў па ўсёй краіне.
Аб прапанове Польшчы «разгледзець магчымасьць аднаўленьня міжнародных і прыгранічных рэгіянальных зносін» паведаміў намесьнік начальніка Беларускай чыгункі (БЧ) Уладзімір Быцкевіч на 52-й сэсіі Нарады міністраў Арганізацыі супрацоўніцтва чыгунак (АСЧ).
Расея перадала Украіне яшчэ 1200 цел. Пра гэта паведаміў украінскі Каардынацыйны штаб па пытаньнях абыходжаньня з ваеннапалоннымі.
Пра выяўленьне «рыбы ласасёвых парод невядомага паходжаньня», якую транспартавалі зь Беларусі, паведаміла прэсавая служба ўправы Фэдэральнай службы Расеі па вэтэрынарным і фітасанітарным наглядзе (Рассельгаснагляд) па Бранскай, Смаленскай і Калускай абласьцях.
Літоўская мытня перахапіла партыю падробленых шакалядных цукерак.
Ізраіль 13 чэрвеня нанёс па ядзерных аб’ектах і вайсковых базах Ірану ўдары, назваўшы іх «прэвэнтыўнымі», а іх мэту — ня даць Ірану стварыць уласную ядзерную зброю. Іран у сваю чаргу паабяцаў удары ў адказ.
Яўген Шаўчэнка ў пачатку расейскага ваеннага ўварваньня дапамагаў арганізаваць камунікацыю паміж Кіевам і афіцыйным Менскам.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што ўдар Ізраілю па Іране стаў вынікам адмовы іранскіх уладаў заключыць пагадненьне пра ядзерную зброю.
Уезду ў Польшчу, Літву і Латвію чакаюць 2875 легкавых і грухавых аўтамабіляў.
Сьвятлана Ціханоўская ў інтэрвію DW адрэагавала на заяву Юліі Навальнай пра тое, што Эўразьвязу ня варта фінсава падтрымліваць «Радыё Свабода».
Жанчына памерла празь некалькі тыдняў пасьля суду.
У Міністэрстве замежных спраў Беларусі заявілі аб «глыбокай занепакоенасьці» з прычыны ваеннай эскаляцыі паміж Ізраілем і Іранам, а таксама інфармацыі аб гібелі мірных грамадзян.
Поўным выкананьнем мэтаў уварваньня стане стварэньне «адзінай Саюзнай дзяржавы: Расея — Украіна — Беларусь», заявіў раней сябра камітэту расейскай Думы ў пытаньнях абароны Віктар Собалеў.
Парлямэнт Латвіі 12 чэрвеня ўхваліў адразу два законы, якія ўводзяць забарону грамадзянам Расеі і Беларусі працаўладкоўвацца або надаваць паслугі ў галіне крытычнай інфраструктуры, а прадстаўнікам органаў дзяржаўнага кіраваньня Латвіі — наведваць Расею і Беларусь.
Ізраіль 13 чэрвеня нанёс па ядзерных аб’ектах і вайсковых базах Ірану ўдары, назваўшы іх «прэвэнтыўнымі», а іх мэту — ня даць Ірану стварыць уласную ядзерную зброю.
Падзеі 13 чэрвеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Прапанова аб магчымасьці ўвядзеньня нацыянальных эканамічных санкцый Літвы супраць Расеі і Беларусі парлямэнт гэтай краіны разгледзіць на наступным тыдні, заявіў міністар замежных спраў Літвы Кястуціс Будрыс, перадае Delfi.
12 чэрвеня ў Менскім гарадзкім судзе абвясьцілі прысуды ў справе аб салідарнасьці з палітвязьнямі.
У законапраект, які знаходзіцца на разглядзе ў Саэйме Латвіі і які прадугледжвае забарону на набыцьцё нерухомасьці ў гэтай краіне грамадзянамі дзьвюх краін, могуць быць уключаны палажэньні, якія датычацца юрыдычных асобаў.
На другі дзень працоўнага візыту ў Брусэль дэмакратычная лідэрка Беларусі ўзяла ўдзел у Brussels Forum 2025, арганізаваным Нямецкім фондам Маршала Злучаных Штатаў.
За пяць месяцаў 2025 году Аляксандр Лукашэнка задаволіў 50 працэнтаў хадайніцтваў аб памілаваньні, паведаміла дзяржаўным СМІ намесьніца кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта, кіраўніца камісіі ў пытаньнях памілаваньня і вызваленьня ад крымінальнай адказнасьці Вольга Чупрыс.
Сваю акцыю беларускія хакеры прымеркавалі да расейскага дзяржаўнага сьвята «Дзень Расеі», якое адзначаецца 12 чэрвеня.
Адзін пасажыр самалёта Air India, які ўпаў пасьля ўзьлёту ў Ахмэдабадзе, выжыў пасьля крушэньня. 40-гадовы брытанец Вішваш Кумар Рамэш наведваў сваю сям’ю ў Індыі і вяртаўся дадому разам з братам Аджаем, піша DW.
У найбліжэйшы час пачнуцца першыя судовыя працэсы па справе, зьвязанай з праектам «Беларускі Гаюн», паведаміў праваабарончы цэнтар «Вясна».
Беларусу ўжо выставілі абвінавачваньне і адправілі пад варту.
Вярхоўны суд Польшчы дазволіў пералік галасоў, пададзеных у другім туры прэзыдэнцкіх выбараў. Мова ідзе пра трынаццаць выбарчых камісіяў, дзе былі выяўлены парушэньні пры падліку галасоў, паведамляе polskieradio24.pl.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп падоўжыў на чарговы год, пачынаючы з 16 чэрвеня, дзеяньне нацыянальнага рэжыму надзвычайнай сытуацыі (НС) у дачыненьні да Беларусі, вынікае з дакумэнту, апублікаванага Фэдэральным рэестрам ЗША.
Былы вязень папраўчай калёніі № 15, якая знаходзіцца пад Магілёвам, па вызваленьні распавёў, як тамтэйшая адміністрацыя ставіцца да вязьняў, асуджаных па палітычных артыкулах.
У Каардынацыйным штабе Ўкраіны ў пытаньнях абыходжаньня з ваеннапалоннымі паведамілі аб правядзеньні чарговага этапу абмену ў фармаце «ўсе на ўсіх», аб якім бакі дамовіліся на перамовах у Турэччыне ў пачатку чэрвеня.
Выканаўчы камітэт Міжнароднай фэдэрацыі журналістаў (IFJ) патрабуе ад уладаў Беларусі вызваліць беларускіх журналістаў з турмаў і спыніць іх перасьлед.
Рада Эўразьвязу пашырыла тарыфы на сельскагаспадарчую прадукцыю і на некаторыя ўгнаеньні з Расеі і Беларусі, якія яшчэ не абкладаліся дадатковым мытам.
А галоўным органам у сваёй адміністрацыі дзеля падбору кадраў ён лічыць «шчупальцы».
Лайнэр авіякампаніі Air India, які ляцеў у Лёндан, разьбіўся ў жылым раёне гораду Ахмэдабад побач з аэрапортам, перадае Reuters.
Пратэсты супраць іміграцыйнай палітыкі Дональда Трампа выйшлі па-за межы Каліфорніі — дэманстранты сабраліся ўвечары 11 чэрвеня ў Сіетле, іх разганяла паліцыя, піша The Seattle Times.
Парк высокіх тэхналёгіяў (ПВТ) гатовы прыняць ІТ-спэцыялістаў, якія хочуць вярнуцца, пры ўмове, што яны будуць гатовыя працаваць «паводле правілаў і ўказаньняў», якія дае дзяржава.
Рух транспарту цераз пункт пропуску «Беняконі» можа быць больш складаным 12 і 13 чэрвеня, папярэджвае Дзяржаўны мытны камітэт.
Старшыня праўленьня Нацыянальнага банку Беларусі Раман Галоўчанка заявіў аб умацаваньні беларускага рубля.
У Харкаве пасьля чарговай ночы расейскіх абстрэлаў пацярпелі прынамсі 14 чалавек, у тым чацьвёра дзяцей.
Падзеі 12 чэрвеня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп ўсё менш упэўнены ў тым, што Злучаныя Штаты змогуць дамовіцца з Іранам пра спыненьне ягонай ядзернай праграмы.
Яшчэ адно дзіця, хворае на сьпінальную цяглічную атрафію, атрымае іньекцыю, якая можа выратаваць яму жыцьцё. Сям’я Марата Дубоўскага з Салігорску паведаміла пра пасьпяховае закрыцьцё збору.
У канцы 2024 году ў Беларусі было 56,2 тысячы дактароў-спэцыялістаў. Гэта на 400 больш, чым у канцы 2023-га.
Прэзыдэнт Сэрбіі Аляксандар Вучыч зьдзейсьніў свой першы за 12 гадоў візыт ва Ўкраіну. Ён наведаў саміт «Украіна — Паўднёва-Ўсходняя Эўропа» ў Адэсе.
Натуралізаваная грамадзянка Эстоніі больш за год утрымліваецца пад вартай.
Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ № 232, каб вырашыць праблему зь недахопам садавіны і гародніны ў крамах, асабліва ў міжсэзоньне.
Свабода паразмаўляла з гісторыкам, псыхолягам, настаўніцай і вучнямі, якія патлумачылі паводзіны дзяцей і ўладаў.
У час галасаваньня ў залі не было некалькіх дэпутатаў апазыцыі, у тым ліку галоўнага палітычнага апанэнта Туска.
Вікторыю Кульшу чацьвёрты раз судзілі паводле 411 артыкулу Крымінальнага кодэксу за «злоснае непадпарадкаваньне адміністрацыі папраўчай установы». Суд над палітзьняволенай адбыўся ў Сьветлагорску 11 чэрвеня.
Трагедыя здарылася ў раёне чацьвертага паверху.
Сярод іх — ютуб-канал затрыманага мядзельскага музыкі Аляксандра Хіхеля і інтэрвію Сьвятланы Ціханоўскай
Загрузіць яшчэ