Прадстаўнік ініцыятывы былых беларускіх сілавікоў BelPol Уладзімер Жыгар камэнтуе для Свабоды, ці магчымыя ўкраінскія дронавыя атакі па расейскіх ваенных аб’ектах на тэрыторыі Беларусі, а таксама па беларускіх прадпрыемствах, якія працуюць на расейскую ваенную прамысловасьць.
Раней сваякі пачалі шукаць яшчэ двух беларусаў, якія зьніклі ў баях на тэрыторыі Ўкраіны.
Беларусь цяпер мае чатыры аб’екты, унесеныя ў сьпіс сусьветнай спадчыны UNESCO. Яшчэ шэсьць – у папярэднім сьпісе. Паразмаўлялі з экспэртам пра тое, ці ёсьць шанцы дадаць у асноўны сьпіс нешта яшчэ.
Апошні вясновы тыдзень прынёс некалькі важных навінаў, а таксама тых, над якімі варта паразважаць. Прапануем паглядзець і пачытаць самыя цікавыя публікацыі Свабоды за мінулых сем дзён.
1 чэрвеня адбудзецца другі тур прэзыдэнцкіх выбараў у Польшчы. Свабода пералічвае асноўныя моманты сытуацыі перад галасаваньнем.
Гісторыя клімату Беларусі — гэта ня толькі шэраг каляровых тэмпэратурных графікаў, але і жывая памяць. У народных успамінах, летапісах і хроніках захаваліся апісаньні кліматычных анамаліяў, што ламалі звыклы рытм жыцьця.
Дзе ў Беларусі могуць пабудаваць сховішча ядзерных адкідаў, чаму электраэнэргія пасьля пабудовы АЭС не патаньнела, пра што сьведчаць пэрыядычныя адключэньні станцыі і што рабілі грамадзкія арганізацыі — у матэрыяле Свабоды пра БелАЭС і дыктатуру.
Падаражэюць камунальныя паслугі, зьявіцца плата за адкрыцьцё рахункаў у валюце, інакшым чынам будзе выдавацца жыльлёвая дапамога.
Падзеі 31 траўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Адвакатка Натальля Мацкевіч абараняла апанэнтаў Лукашэнкі — тых, каго рэжым жорстка пакараў і асудзіў на вялізныя тэрміны: Сяргея Ціханоўскага, Віктара Бабарыку, Марфу Рабкову, Мікалая Дзядка. Яна бачыла тое, што ўлады хаваюць. Яе аповед — не эмоцыі, а факты.
Пасьля візыту сілавікоў 87-гадовая маці экс-палітвязьня Леаніда Судаленкі тры дні правяла ў рэанімацыі Брагінскага шпіталя. Цяпер яе перавялі ў палату. Сам Судаленка лічыць ціск на маці помстай за ягоную праваабарончую дзейнасьць.
Вырабленыя ў Эўропе самалёты даставілі ў Беларусь праз гамбійскую фірму-«пракладку». Журналісты Беларускай службы Радыё Свабода і беларускага расьсьледніцкага праекту «Бюро Мэдыя» разабраліся, як дваццацігадовыя лайнэры апынуліся ў Менску насуперак санкцыям і што зь імі цяпер адбываецца
Польскамоўнае вяшчаньне менскай станцыі «Радыё Беларусь» у абыход санкцый Эўразьвязу распаўсюджвае дэзынфармацыю, скіраваную на польскую аўдыторыю, гаворыцца ў дакладзе апублікаваным расьсьледнікамі Alliance4Europe.
Сучасныя артысты пераасэнсавалі тэксты, напісаныя сто гадоў таму, і выдалі альбом песень у перакладзе зь ідыш, мовы, якой цяпер не пачуеш на вуліцах у Беларусі.
Яна марыла стаць чэмпіёнкай у роварных гонках, але ў 19 гадоў трапіла ў страшную аварыю. Яе партрэты друкаваліся ў заходніх глянцавых часопісах. Сам Лукашэнка забараніў затрымліваць гэтую жанчыну, але сілавікі яго не паслухаліся. 30 траўня зноў пачынаюць судзіць Ніну Багінскую.
Падзеі 30 траўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
У гадавіну затрыманьня Сяргея Ціханоўскага яго адвакатка Натальля Мацкевіч у вялікім інтэрвію Свабодзе раскрывае невядомыя і неагучаныя раней факты пра сустрэчу палітвязьняў з Лукашэнкам у СІЗА і размову Ціханоўскага зь ім, пра стаўленьне Сяргея да ўчынку жонкі Сьвятланы, пра ўспрыманьне ім пратэсту
На гэты момант толькі двое беларускіх палітвязьняў маюць большы, чым у Раманава, тэрмін зьняволеньня. Праваабаронцы расказалі Свабодзе, чаму судовыя выракі ў Беларусі часта павялічваюцца ўжо пасьля прысуду.
У вялікай размове з Свабодай Андрэй расказвае пра валянтэрства ля турмы на Акрэсьціна, знаёмства з ГУБАЗіКам, закрыты суд, лаянку ад пракурора, правілы паводзінаў у калёніі, вызваленьне ў кайданках і новую Беларусь узору 2025-га.
Загрузіць яшчэ