Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ад 1 верасьня беларусаў абавязалі вучыць дзяцей на радзіме. Міністэрства адукацыі патлумачыла, ці тычыцца гэта тых, хто жыве за мяжой


Архіўнае ілюстрацыйнае фота.
Архіўнае ілюстрацыйнае фота.

Бацькі дзяцей, зарэгістраваных у Беларусі, павінны забясьпечыць іх навучаньне ў краіне ад 1 верасьня. Такое патрабаваньне зьмяшчае новая рэдакцыя Кодэксу аб адукацыі, нагадала сёньня Міністэрства адукацыі.

Адно з новаўвядзеньняў Кодэксу аб адукацыі, якое ўступае ў сілу з 1 верасьня, — абавязак бацькоў забясьпечыць атрыманьне агульнай сярэдняй адукацыі іх непаўналетнімі дзецьмі ва ўстановах адукацыі Беларусі.

Міністэрства тлумачыць, што гэтую норму ўводзяць, каб выключыць навучаньне беларускіх дзяцей «у дыстанцыйнай форме ва ўстановах адукацыі іншых дзяржаваў». У Беларусі онлайн (дыстанцыйнае) навучаньне на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі не прадугледжана.

Міністэрства адукацыі Беларусі піша, што пры онлайн-адукацыі за мяжой беларускія дзеці не вывучаюць такіх прадметаў, як «Беларуская мова», «Беларуская літаратура», «Гісторыя Беларусі», «Геаграфія Беларусі».

«Калі дзіця зарэгістравана ў Рэспубліцы Беларусь, але выехала на часовае жыхарства ў іншую дзяржаву, абавязак атрыманьня агульнай сярэдняй адукацыі ў школах, гімназіях, ліцэях Рэспублікі Беларусь на яго не распаўсюджваецца», — растлумачыла сёньня Міністэрства адукацыі.



Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG