Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Ізраілі ў выніку іранскіх удараў загінулі чатыры чалавекі. Ракетныя атакі працягваюцца з абодвух бакоў


Ратаўнікі ў Рышон-ле-Цыёне, Ізраіль, 14 чэрвеня 2025 году
Ратаўнікі ў Рышон-ле-Цыёне, Ізраіль, 14 чэрвеня 2025 году

Чатыры чалавекі загінулі, больш за 70 атрымалі раненьні ў выніку іранскіх удараў па Ізраілі ў ноч на суботу, 14 чэрвеня. Пра гэта паведамляе The Jerusalem Post.

Значна пацярпеў ад атакі горад Рышон-ле-Цыён недалёка ад Тэль-Авіву. Ракета пацэліла ў жылы квартал, мноства будынкаў разбурана.

У Тэль-Авіве і Рамат-Гане пацярпелі дамы і адбыліся пажары.

Выданьне Al Arabiya у сваю чаргу сьцьвярджае, што Іран плянуе выпусьціць па Ізраілі каля дзьвюх тысяч ракет.

Іранскія крыніцы CNN заявілі, што Іран узмоцніць атакі на Ізраіль і будзе атакаваць вайсковыя базы кожнай краіны, якая паспрабуе абараніць яго. Суразмоўцы іранскага агенцтва Fars адзначаюць, што наступнай цэльлю Ірану стануць базы ЗША на Блізкім Усходзе.

У сваю чаргу Армія абароны Ізраілю паведаміла аб новай маштабнай паветранай апэрацыі мінулае начы. Паводле паведамленьня ЦАХАЛ, дзясяткі зьнішчальнікаў нанесьлі ўдары па раёнах вакол Тэгерану. Атакі былі накіраваныя на зьнішчэньне інфраструктуры супрацьпаветранай абароны Ірану, уключаючы сыстэмы «зямля — паветра».

Паводле зьвестак прэс-службы арміі, за содні былі паражоныя сотні цэляў, уключаючы дзясяткі зэнітных комплексаў. Гэта першы выпадак з пачатку канфлікту, калі ізраільскія самалёты правялі канцэнтраваную атаку на адлегласьці больш за паўтары тысячы кілямэтраў ад сваёй тэрыторыі.

Мапа ізраільскіх удараў па Іране ў ноч на 13 чэрвеня:




Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG