Кангрэсмэн штату Мінэсота Мэліса Гортман (Melissa Hortman) і яе муж былі застрэленыя, а сэнатар Джон Гофман (John Hoffman) і ягоная жонка параненыя ў ноч на 14 чэрвеня. Губэрнатар штату Майк Уолц, якога цытуе CBS, паведаміў, што гэта былі палітычна матываваныя замахі. Ён выказаў спадзяваньне, што Гофман і ягоная жонка выжывуць.
У палітыкаў і іх сужэнцаў стралялі ў іх дамах. Сьледчыя кажуць, што падазраваны быў апрануты так, каб стварыць уражаньне, што ён афіцэр паліцыі.
Абое палітыкі былі абраныя адпаведна ў Кангрэс і Сэнат штату Мінэсота ад Дэмакратычнай партыі.
У Мінэсоце пасьля гэтага інцыдэнту скасавалі частку заплянаваныя на суботу па ўсёй краіне пратэстаў супраць палітыкі адміністрацыі Дональда Трампа ў дзень ягоных народзінаў пад назвай «Без каралёў».
У заяве, якую з нагоды замахаў апублікаваў Белы дом у сацыяльнай сетцы Х, цытуюцца словы Трампа: «Такі жахлівы гвалт ня будзе талеравацца ў Злучаных Штатах Амэрыкі».
Форум