Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пагроза новай вялікай вайны, пакараньні «за бульбу», пашпарты замежніка для беларусаў. Падзеі тыдня з Фрыдманам, Лузгіной і Вячоркам


Каляж (зьлева направа): Аляксандар Фрыдман, Франак Вячорка, Анастасія Лузгіна
Каляж (зьлева направа): Аляксандар Фрыдман, Франак Вячорка, Анастасія Лузгіна

Ці чакае сьвет неўзабаве новая маштабная вайна? На чым рабілі акцэнт міністар замежных справаў Рыжанкоў у Расеі і дэмакратычная лідэрка Ціханоўская ў Брусэлі? Ці дапаможа новы ўказ Лукашэнкі захаваць бульбу ў беларускіх крамах?

У эфіры Youtube-каналу Свабода Premium падзеі тыдня камэнтуюць гісторык і палітоляг Аляксандар Фрыдман, эканамістка Анастасія Лузгіна і дарадца Сьвятланы Ціханоўскай Франак Вячорка.

Фрагмэнты з эфіру

Аляксандар Фрыдман:

  • Я б заклікаў усіх не адкідаць алярмісцкія вэрсіі, зьвязаныя з вайной, як нешта фантастычнае. Мы жывем — і на ўсходзе і на захадзе — у такія часы, што гэтыя тэорыі трэба ўспрымаць сур’ёзна. Сёньняшні дзень — найлепшы прыклад. Сёньня, хутчэй за ўсё, пачалася вайна паміж Ізраілем і Іранам, пра якую ў экспэртнай супольнасьці гавораць ужо цягам дзесяцігодзьдзяў. Але сёньня я размаўляю з сваімі калегамі, і шмат хто зь іх у абсалютна разгубленым стане. Мы ўсё гэта абмяркоўвалі тэарэтычна, і вось гэтая тэорыя раптам у адзін момант стала рэальнасьцю.


Франак Вячорка:

  • У Брусэлі была пятая сустрэча, 20 чалавек з беларускага боку, 20 чалавек з эўрапейскага. Асноўныя тэмы — гэта бясьпека, як рэагаваць на падзеі ва Ўкраіне і мірныя перамовы. Другое — гэта падтрымка і легалізацыя беларусаў за мяжой, пытаньне візаў, як павялічыць колькасьць і якасьць гэтых візаў, а таксама пашпарты замежніка... Нам важна, што наконт візаў мы дасягнулі пэўнага паразуменьня — каб выдаваць больш шматразовых візаў беларусам. Павялічыць колькасьць складана, але каб візы выдавалі на два і пяць гадоў, а таксама пашпарты замежніка. Тое, што ёсьць у Польшчы і Літве, але няма ў іншых краінах — каб гэтыя практыкі распаўсюдзіць на ўсю тэрыторыю Эўразьвязу.


Анастасія Лузгіна:

  • Чаму ўвогуле ўзьнік дэфіцыт бульбы ў крамах? Адной з асноўных прычын было жорсткае рэгуляваньне цэнаў, умяшаньне дзяржавы ў рынкавыя мэханізмы. Хацелі стрымаць цэны, дзяржава ўмяшалася, дзірачку нібыта закрылі. Але жорсткае рэгуляваньне цэнаў прыводзіць або да пагаршэньня якасьці тавараў, або да іх недахопу на рынку. І даводзіцца закрываць чарговую дзірачку, каб гэтых тавараў было дастаткова. А такі ланцужок можа прывесьці да новых нечаканых наступстваў.


«ПіК Свабоды»

«ПіК Свабоды» — гэты штодзённая YouTube-праграма і падкаст, у якой журналісты Свабоды абмяркоўваюць галоўную падзею дня з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі і аналітыкамі. Вострыя пытаньні і актуальныя камэнтары пра важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.

Як глядзець на YouTube

Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода Premium», каб не прапусьціць ніводнага выпуску.

Як слухаць падкаст

Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.

Наш сайт
Apple Podcasts
Spotify
Soundcloud
Podcast Republic

Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG