Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраіль пашырае апэрацыю ў Іране. Пад удар трапіў нафтавы завод у Тэбрызе


Спадарожнікавы здымак ракетнай базы Тэбрыз-Поўнач пасьля ўдару, Іран, 13 чэрвеня 2025 году.
Спадарожнікавы здымак ракетнай базы Тэбрыз-Поўнач пасьля ўдару, Іран, 13 чэрвеня 2025 году.

Армія абароны Ізраілю пашырае апэрацыю на тэрыторыі Ірану, заявіў дарадца прэм’ер-міністра Дзьмітрый Гендэльман.

Паводле яго, удары наносяцm па дзясятках ключавых аб’ектаў, уключаючы пускавыя ўстаноўкі балістычных ракет, вайсковыя базы і стратэгічную інфраструктуру.

«Шматгадовая выведная праца і зьвесткі апошніх месяцаў пацьвярджаюць: Тэгеран вядзе плянавую дзейнасьць, накіраваную на зьнішчэньне Ізраілю. Мы дзейнічаем рашуча — у імя нашай бясьпекі і права на існаваньне», — напісаў Гендэльман у Тэлеграме.

Пасьля гэтага іранскія СМІ паведамілі аб выбухах на паўночным захадзе краіны. У прыватнасьці, агенцтва Mehr паведаміла пра гучныя выбухі у Тэбрызе. Імаверна, ізраільская авіяцыя атакавала там нафтавы завод, а таксама вайсковую базу імя Шагіда Факуры, якая прымыкае да міжнароднага аэрапорту.

Таксама іранскія сродкі СПА адкрылі агонь у раёне Мэрагэ на поўдзень ад Тэбрызу, дзе месьціцца выведная база Корпусу вартавых ісламскай рэвалюцыі.

НПЗ і аэрапорт у Тэбрызе ўжо атакавала ізраільская авіяцыя 13 чэрвеня ў рамках апэрацыі «Народ як леў».

Агенцтва Fars паведамляе аб выбухах у Харамабадзе і Керманшагу на захадзе Ірану.



Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG