Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады Беларусі прыдумалі чарговае абмежаваньне для агратурыстычнага бізнэсу


Аўгустоўскі канал, аграсядзіба «Тартак», архіўнае фота 2016 году.
Аўгустоўскі канал, аграсядзіба «Тартак», архіўнае фота 2016 году.

Міністэрства спорту і турызму вынесла на грамадзкае абмеркаваньне законапраект, у якім прадугледжаныя зьмены для тых, хто займаецца агра- і экатурызмам.

Адно з магчымых новаўвядзеньня — забарона аграсядзібам праводзіць спартова-масавыя і фізкультурна-аздараўленчыя мерапрыемствы.

У абгрунтаваньні да законапраекту гаворыцца:

«Суб’екты аграэкатурызму для арганізацыі гульняў і іншых рухомых мерапрыемстваў для аграэкатурыстаў фактычна ажыцьцяўляюць паслугі па пракаце інвэнтару для спорту і адпачынку, роўна як дзейнасьць суб’ектаў аграэкатурызму не адпавядае крытэрам для ажыцьцяўленьня пэдагагічнай дзейнасьці ў сфэры фізычнай культуры і спорту».

Улады, такім чынам, хочуць забараніць праводзіць спартова-масавыя і фізкультурна-аздараўленчыя мерапрыемствы ў аграсядзібах.

Таксама чыноўнікі маюць намер увесьці цэнтралізаваны збор інфармацыі аб уладальніках аграсядзібаў. Для гэта плянуецца пачаць весьці цэнтралізаваны ўлік тых, хто займаецца агра- і экатурызмам з афіцыйным дазволам ад мясцовых уладаў.

  • У апошнія гады колькасьць аграсядзібаў у Беларусі зьмяншаецца. Прычына — у зьмене заканадаўства. Уласьнікі аграсядзібаў меліся перарэгістраваць сваю дзейнасьць да 1 ліпеня 2023 году, а значыць, атрымаць дазвол з райвыканкаму. Аднак заяўкі падалі толькі каля паловы ўсіх гаспадароў, а атрымалі станоўчы вынік яшчэ менш.
  • Толькі да лета 2024 году колькасьць аграсядзібаў у Беларусі паменшылася ў 2,5 раза. Калі ў пачатку 2023 году налічвалася 3043 сядзібы (рэальна працавалі 70%), то да 2024 году іх засталося каля 1200.



Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG