У сацсетках апублікаванае відэа прамога эфіру, падчас якога адбылася атака.
Празь некалькі хвілін пасьля ўдару Агенцтва Fars паведаміла, што вяшчаньне ў жывым эфіры аднавілася.
Як піша The Times of Israel, раней Армія абароны Ізраілю выпусьціла папярэджаньне з заклікам эвакуіравацца для жыхароў раёну Тэгерану, дзе разьмешчана штаб-кватэра IRIB. А міністар абароны краіны Ісраэль Кац заявіў, што «рупар іранскай прапаганды і падбухторваньня вось-вось зьнікне». Пасьля ўдару ён заявіў, што Ізраіль «нанясе ўдар па іранскім дыктатары паўсюль».
Форум